nicoff🇧🇾 2007-02-09 03:37
Адкрывае сесію старшыня сельскай акруговай выбарчай камісіі Надзея Мікалаеўна Васіленка. Побач - старшыня Магілёўскага раённага Савета дэпутатаў Віктар Сяргеевіч Шылаў.
nicoff🇧🇾 2007-02-09 03:39
Справаздачу мандатнай камісіі агучвае яе старшыня Наталля Анатольеўна Ярмаш.
nicoff🇧🇾 2007-02-09 03:40
Пра вынікі тайнага галасавання па выбарах старшыні Савета дакладвае старшыня падліковай камісіі Алена Мікалаеўна Шляхтава.
nicoff🇧🇾 2007-02-09 03:42
Старшыня Магілёўскага раённага Савета дэпутатаў Віктар Сяргеевіч Шылаў жадае народным абраннікам плёну і поспехаў у працы.
nicoff🇧🇾 2007-02-09 03:44
Уладзімір Ільіч Мажораў не хавае задавальнення: за тое, каб ён узначаліў Брылеўскі сельскі Савет прагаласавалі аднагалосна ўсе 11 дэпутатаў.
nicoff🇧🇾 2007-02-09 03:46
Загадчыца дзіцячым садам в.Макаранцы дэпутат Наталля Аляксандраўна Нюнька выказвае меркаванні наконт будучай дзейнасці Савет і яго старшыні.
nicoff🇧🇾 2007-02-09 03:46
Галасуе Леанід Андрэевіч Баранаў.
nicoff🇧🇾 2007-02-09 03:32
Падліковая камісія - Шляхтава Алена Мікалаеўна, Баранаў Леанід Андрэевіч і Смалякова Таццяна Фёдараўна - падрыхтавалася лічыць галасы дэпутатаў.
nicoff🇧🇾 2007-02-09 03:48
Заўсёды добразычлівы і спакойны Віктар Сяргеевіч Шылаў.
nicoff🇧🇾 2007-02-09 03:49
Першая прамова Ўладзіміра Ільіча Мажорава ў якасці нановаабранага старшыні Брылеўскага сельскага Савета дэпутатаў.
nicoff🇧🇾 2007-02-09 03:56
У хвіліны перапынку Віктар Сяргеевіч Шылаў з цікавасцю азнаёміўся з новым нумарам "Брылеўскага летапісу".
nicoff🇧🇾 2007-02-09 03:55
Агульны фотаздымак на памяць.